Jump to content

2024:Праграма

From Wikimania
This page is a translated version of the page 2024:Program and the translation is 100% complete.
⧫ Супрацоўніцтва адкрытых ⧫

Праграма Вікіманіі-2024 даступная!

Праграма выкладзеная на Eventyay. Яна адкрытая для ўсіх — будзь-то зарэгістраваных ці не.

На вікі праграму скапіюем толькі па сканчэньні мерапрыемства. На цяпер адзінай праўдзівай крыніцай праграмы ёсьць Eventyay.

Запісы сэсій у Etherpad

Даты і час

Усе ніжэйпададзеныя расклады — паводле мясцовага часу (CEST).

Асноўныя даты канфэрэнцыі

  • Аўторак, 6 жніўня: Туры ды іншыя захады па Катавіцах. Цэладзённая прастора ў Diament Plaza Hotel. У гэты дзень канфэрэнцыйнай праграмы няма. Некаторыя групы і камітэты могуць самастойна ладзіць сустрэчы (уключаючы Глябальную сустрэчы ГБАМ, Агульны прыпадак — Публічная палітыка і Сустрэча сеткі валянтэрскай падтрымкі)
  • Серада, 7 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:00 мясцовага часу. Увечары — цырымонія адкрыцьця і Вікімэдыец року.
  • Чацьвер, 8 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:45 мясцовага часу. Вечаровыя захады.
  • Пятніца, 9 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:45 мясцовага часу. Вечаровыя стэндавыя даклады.
  • Субота, 10 жніўня: звычайная праграма ў ICC Катавіцы ад 9:00 да 17:45 мясцовага часу. Цырымонія закрыцьця і вечарына.
  • Нядзеля, 11 жніўня: Ад’езд. Нейкая дзейнасьць па месьце.

Падрабязьнейшы расклад глядзіце ніжэй.

Агляд праграмы

Агляд праграмы Вікіманіі
Кіеўская аўдыторыя
Жывая трансьляцыя + пераклад
калі заплянавана
Пакоі адпачынку (агулам 7)
Жывая трансьляцыя + пераклад у 4 пакоях.
Толькі жывая трансьляцыя ў 2 пакоях.
У адным пакоі няма ні трансьляцый, ні перакладаў.
Пакой Вор Галоўная заля Гданьск
Жывая трансьляцыя + пераклад
калі заплянавана
Серада 7 жніўня 9:00 – 9:45
(арыентацыйная сэсія)
10:00 – 12:00
(блёк сэсій А)

13:30 – 15:00
(блёк сэсій Б)

15:30 – 17:00
(блёк сэсій В)

Саміт ВікіЖанчынаў 17:00 – 19:00
(адкрыцьцё і Вікімэдыец року)

Запрашаем апрануць вашыя традыцыйныя строі!

Чацьвер 8 жніўня 9:00 – 9:45
(тэза 1)

15:30 – 17:00
(паказ імгненных размоваў 1)

17:15 – 17:45
(тэза 2)

10:00 – 12:00
(блёк сэсій А)

13:30 – 15:00
(блёк сэсій Б)

15:30 – 17:00
(блёк сэсій В)

Хакатон ніц
Пятніца 9 жніўня 9:00 – 9:45
(тэза 3)

15:30 – 17:00
(паказ імгненных размоваў 2)

17:15 – 17:45
(тэза 4)

10:00 – 12:00
(блёк сэсій А)

13:30 – 15:00
(блёк сэсій Б)

15:30 – 17:00
(блёк сэсій В)

17:45 – 19:00
(плякатная сэсія)
Субота 10 жніўня 9:00 – 9:45
(тэза 5)

15:30 – 17:00
(Паказ хакатону)

10:00 – 12:00
(блёк сэсій А)

13:30 – 15:00
(блёк сэсій Б)

15:30 – 17:00
(блёк сэсій В)

17:15 – 17:45
(перадача эстафэты і цырымонія закрыцьця)

Дадаткова будуць вылучаныя пакоі для:

  • Малітвы
  • Сацыялізацыі
  • Цішыні
  • Клопату пра дзяцей

Сэсіі

Дух Вікіманіі-2024

Праграма арыентаваньня ў Вікіманіі і запіс сэсіі пытаньняў-адказаў

Сёлетнім дэвізам ёсьць Супрацоўніцтва адкрытых. Падрыхтоўваючы свае выступы, абіраючы магчымыя тэмы і разважаючы пра аўдыенцыю, просім вас улічыць аспэкты супрацоўніцтва і адкрытасьці ў вашых дакладах.

Што можа даведацца аўдыторыя і/або як яна можа далучыцца да вашай ініцыятывы? Асабліва мы хочас убачыць выступы, якія выходзяць па-за існыя групы, перасякаючы межы Вікімэдыі. Вітаем выступы пра адкрытыя дасьледаваньні, адкрытыя зьвесткі, адкрыты ўрад — ініцыятывы, што могуць злучыць вікімэдыйцаў з шырокім сьветам, натхніць іншых і павялічыць уплыў адкрытых ведаў. Таксама вітаем выступы асобаў, якія могуць ясна бачыць супрацоўніцтва між групамі вікімэдыйцаў, а яшчэ лепш — між групамі вікімэдыйцаў і невікімэдыйцаў, супрацоўніцтва ў адукацыі, культуры, тэхналёгіях, кіраваньні ды іншым.

Сьцежкі праграмы

Каб праграмы было лягчэй зладзіць і праглядаць, мы прапанавалі 12 праграмных сьцежак. Падумайце, якая зь іх найлепш пасуе ідэі вашай праграмы. Калі ваш выступ адпавядае больш чым адной сьцежцы, у форме запаўненьня можаце падаць другасную сьцежку.

  • Адукацыя — ініцыятывы і праграмы ў адукацыі і навучаньні
  • ГБАМ — ініцыятывы і праграмы ў спадчыне і ейным захаваньні, супрацоўніцтве з культурніцкімі ўстановамі: галерэямі, бібліятэкамі, архівамі, музэямі ды іншымі
  • Партнэрствы — ініцыятывы, якія злучаюць рух Вікімэдыі і ягоную дзейнасьць з вонкавымі ўстановамі дзеля атрыманьня пладавітых вынікаў
  • Тэхналёгія — прадукт і тэхналёгіі ў руху Вікімэдыі
  • Заахвочваньне супольнасьці — дзейнасьці, скіраваныя на павелічэньне колькасьці ўдзельнікаў, прыцягненьне новых рэдактараў, перакананьні, што яны будуць павітаныя і застануцца ўдзельнічаць
  • Здароўе супольнасьці — пытаньні, зьвязаныя з захаваньнем тых рэдактараў і ўдзельнікаў, якіх ужо маем. Як даць ім тое, што яны патрабуюць для ўдзелу.
  • Дасьледаваньне — дасьледаваньні на тэмы, датычныя Вікімэдыі і духу Вікіманіі, а таксама дасьледаваньні, якія карыстаюцца зьвесткамі і зьместам зь Вікімэдыі
  • Разнастайнасьць ды інклюзіўнасьць — перакананьне, што праекты Вікімэдыі зьвяртаюцца да як мага шырэйшай аўдыторыі і могуць рэдагавацца як мага шырэйшай групай удзельнікаў, каб забясьпечыць разнастайнасьць і запрасіць усіх
  • Права і заступніцтва — аўтарскія правы і лічбавая даступнасьць, цэнзура і дэзінфармацыя / благое інфармаваньне, грамадзкая палітыка і правы чалавека
  • Адкрытыя зьвесткі — ініцыятывы ў выкарыстаньні і паўторным выкарыстаньні зьвестак
  • Кіраваньне і стратэгія — абмеркаваньні, засяроджаныя на структурах і рэформах, ключавыя ініцыятывы з Стратэгіі руху
  • Дзікія ідэі — усё датычнае Вікімэдыі, якое не адпавядае ніякаму з вышэй згаданых кірункаў альбо настолькі дзікае, што патрабуе ўласнай катэгорыі!

Фарматы сэсіяў

Мы будзем падтрымліваць сэсіі на месцах, віртуальныя і гібрыдныя. Падзелімся лягістыкай наконт гэтага пазьней. Аднак цяпер можам пацьвердзіць, што:

  • Віртуальныя сэсіі мусяць быць запісаныя загадзя
  • Як выкладчыкі, так і аўдыторыя могуць запісвацца да ўдзелу ў гібрыдных сэсіях. Аднак жывое ўзаемадзеяньне між аддаленымі і тутэйшымі ўдзельнікамі можа быць абмежаванае.

Тыпы сэсіяў

  • Майстроўня (85 хвілінаў) — інтэрактыўны фармат для выпрацоўкі рашэньня ці навучэньня досьведу
  • Дэманстрацыя (40 хвілінаў) — жывая дэманстрацыя, напрыклад, інструмэнта, з магчымымі інтэрактыўнымі элемэнтамі
  • Лекцыя (25 хвілінаў)
  • Панэль (55 хвілінаў) — абмеркаваньне зь некалькімі ўдзельнікамі і аўдыторыяй
  • Круглы стол (40 хвілінаў) — абмеркаваньне, дзе ўсе маюць роўныя правы ўдзелу
  • Імгненныя размовы (5 хвілінаў) — хуткая прэзэнтацыя тэмы ці гісторыі
  • Стэнд (часавыя абмежаваньні не датычацца — уваходзяць у склад агульнай стэндавай сэсіі) — пасьля ўхваленьня неабходна перадаць у выглядзе файлаў постэры
  • Іншыя. Калі ласка, пазначце ў разьдзеле „Заўвагі“ (25 хвілінаў) — усё, што не падпадае ні пад які з фарматаў вышэй

Частыя пытаньні

Я дакладчык. Дзе знайсьці больш інфармацыі?

Глядзіце, калі ласка, старонку рэсурсаў дакладчыкаў.

Ці будзе праграма даступная ў вікі?

Да канца Вікіманіі праграма будзе даступная толькі на Eventyay — адзінай праўдзівай крыніцай праграмы. Па сканчэньні Вікіманіі мы прадублюем праграму і ў вікі.

Кантакт / Дапамога / Магу пытаньні, на якія тут няма адказаў.

  • Напішыце электронны ліст на wikimania(_AT_)wikimedia.org.
  • Ласкава просім не задаваць нам пытаньні ў сацыяльных сетках — мы карыстаемся профілямі ў Фэйсбуку, Ціўцеры ды інш. дзеля выкладаньня абнаўленьняў, але ўваходныя паведамленьні там не чытаем вельмі часта.

Глядзіце таксама